Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

“Ты, як песня салаўя, мова родная мая”

Дата: 22 февраля 2013 в 12:59, Обновлено 19 марта 2013 в 17:59
1 339 просмотров

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

                                                    П. Панчанка.

 

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў Дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі. Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак!

Пра гэты абавязак  ў ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Барысава” 21 лютага сваім вучням і калегам напомнілі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры вялікай колькасцю розных мерапрыемстваў.

Увагу вучняў да свята прыцягнулі лістоўкі, якія раздаваліся кожнаму пры ўваходзе ў школу. Арганізатарам мерапрыемства хацелася, каб кожны ўдзельнік свята па-новаму “раскрыў” для сябе нашу мову. Інфармацыя са стэнда “Сем прычын размаўляць па-беларуску” адказвала на шматлікія пытанні: “Каму гэта патрэбна?”, “Чаму я?”, “Што яна мне дае?”. Прыняўшы ўдзел у інтэрактыўнай  гульне “Адчуй “смак” мовы!”, кожны мог знайсці свой “скарб” у выглядзе новых ведаў, пераклаўшы некалькі беларускіх слоў. Абагаціць сябе можна было яшчэ, наведаўшы школьную бібліятэку, дзе святу роднай мовы была прысвечана кніжная выстава “Ты, як песня салаўя, мова родная мая”. 21 лютага родную мову можна было пачуць не толькі на уроках беларускай мовы і літаратуры: настаўнікамі быў прадугледжаны прагляд беларускіх відэафільмаў, мультфільмаў, знаёмства з сучаснай беларускай музыкай і на іншых уроках ва ўсіх класах.

З мэтай прыцягнуць увагу да сваёй мовы, культуры сярод вучняў распаўсюджваліся інфармацыйныя лісты “Дзе знайсці ў “Сеціве” слова беларускае?!”

Свята прайшло, а настаўнікі ўжо жывуць новымі ідэямі, каб на наступны год, адзначыць гэты дзень яшчэ больш ярка, бо калі наша мова і культура знікнуць, дык хто мы такія будзем, з чым пойдзем у свет?

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.