Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Встреча выпускников

Дата: 23 января 2013 в 09:29, Обновлено 20 марта 2013 в 01:41
1 083 просмотра

В ГУО "Средняя школа № 11г. Борисова" 2 февраля 2013  с 17.00 по 19.00 состоится вечер встречи с выпускниками. Для гостей приготовлен праздничный концерт "Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались..." и творческая встреча с выпускником школы 1971 года Быковым Александром Геннадьевичем.

 

"Я - Быкаў Аляксандр Генадзьевіч. Нарадзіўся 7 верасня 1954 года ў горадзе Барысаве. Закончыў там сярэднюю адукацыйную школу № 11 і прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча. Працаваў трактарыстам на Барысаўскім фанерна-запалкавым камбінаце. Пасля службы ў арміі быў запрошаны на работу ў шматтыражную газету “Трыбуна наватара” завода БАТЭ. Узнагароджаны медалём “За працоўную адзнаку” за удзел у ліквідацыі наступстваў наваднення ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці (1974 г.). Першы верш надрукаваў у 1976 годзе ў Барысаўскай аб’яднанай газеце “Камуністычная праца”. Узначальваў гарадское літаратурнае аб’яднанне. Закончыў завочна Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт журналістыкі. 

Пераехаў з сям’ёй на Мядзельшчыну ў 1985 годзе. Працую загадчыкам аддзела эканомікі і рыначных адносін раённай газеты “Нарачанская зара”. Маю тры зборнікі вершаў: “Целую руки женщины моей” (1990г.), “Кветка папараць” (2005 г.) і “Пад небам бусліным” (2007г.). Друкаваўся ў  рэспубліканскай і абласной прэсе, альманахах “Дзень паэзіі-2005”, “І зоркі над Бярэзінай ракой…” (2008 г.), штотыднёвіку “ЛіМ”, часопісах “Полымя” і“Вожык”. З творамі выступаў на рэспубліканскім тэлебачанні і радыё.  

З'яўляюсь членам саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Прыхільнік спартыўнага ладу жыцця, шмат год актыўна займаюся бегам, у тым ліку – марафонам.

Маё творчае крэда : лепш шкадаваць аб тым, што зрабіў, чым аб тым, што не збылося". 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.